Министерство образования Республики БеларусьГлавное управление по образованию Брестского облисполкома
Роднае — гэта тое, што з маленства!
Установы адукацыі актыўна далучаюцца да рэспубліканскага праекта«Кожная пятніца - роднае, сваё!» і з задавальненнем дзеляцца цікавымі гісторыямі пра родныя тавары.
Героем відэароліка сярэдняй школы №3 г.Жабінкі стаў сапраўдны сімвал горада-спадарожніка і гонар усёй краіны — цукар ад ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод».Нашы вучні ўпэўнены: сваё — самае смачнае, якаснае і роднае. Ад ранішняй кавы да бабуліных пірагоў — наш цукар робіць кожны дзень саладзейшым!
Вучаніца сярэдняй школы №1 г.Жабінкі імя І.М.Зубачова Бурко Аляксандра пазнаёміла з топавым брэндам адзення Panda Kids. Аляксандра не проста паказала навінкі, але і праверыла іх на трываласць, зручнасць і «крутасць». Бо адзенне для дзяцей павінна вытрымліваць і актыўныя гульні, і святочныя выхады!
Вучні Ленінскай сярэняй школы імя В.У. Мігеля падрыхтавалі кулінарны майстар-клас «Масленіца па-беларуску», на якім прадэманстравалі працэс прыгатавання бліноў.
У кожнай пятніцы ёсць свой колер і свой смак. Сёння гэта смак шчаслівага дзяцінства! Нашы дзеці выбіраюць цацкi фабрыкi «Палессе» — тое, што зроблена з любоўю на роднай зямлі. Яркія машынкі, трывалыя канструктары і бясконцая фантазія маленькіх будаўнікоў. Прадстаўляем вашай увазе відэаролік ад выхаванцаў дзіцячага сада №6 г.Жабінкі.
Давайце падтрымліваць сваё не толькі па пятніцах, а кожны дзень! Бо ў нашых руках — будучыня!