Министерство образования Республики БеларусьГлавное управление по образованию Брестского облисполкома
18 лютага 2019 адбылося поседжанне метадычнага аб’яднання выхавацеляў старэйшых груп устаноў дашкольнай адукацыі Жабінкаўскага раена. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні па тэме “Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў”.
Падчас сустрэчы педагогі зрабілі классіфікацыю дыдактычных гульняў, якія прадстаўлены ў адукацыйнай праграме дашкольнай адукацыі. Разгледзелі тэарэтычныя асновы выкарыстання дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўленя дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Кіраўнік аб’яднання С.П. Іванюк правяла майстар-клас “Выкарыстанне дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту”, а напрыканцы сустрэчы прапанавала ўсем удзельнікам адказаць на пытанні інтэрактыўнай гульні “Гірлянда сцяжкоў”. Педагогі сумеснымі намаганнямі вырашылі праблемы, якія хвалююць. // В.Г. Данілюк, метадыст Жабінкаўскага районнага вучэбно-метадычнага кабінета