Мы выкарыстоўваем файлы cookie.
Працягваючы карыстацца гэтым сайтам, вы згаджаецеся на выкарыстанне cookie і апрацоўку дадзеных у адпаведнасці з
Палітыкай сайта
ў вобласці апрацоўкі і аховы персанальных дадзеных..
Зразумела
Памер шрыфту
A-
A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
A
A
A
A
Выявы
Выкл
Колер
ч/б
Дадаткова
Закрыть
👁
Версія для людзей са слабым зрокам
👁
Звычайная версія
⚙
Настройкі
Беларуская
RSS
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама
Аддзел па адукацыі Жабінкаўскага раённага
выканаўчага камітэта
Галоўная старонка
Адно акно
Адміністрацыйныя працэдуры
Рэжым працы
Графік прыёму грамадзян
Кантакты
Узор заяў
Электронны зварот
Нарматыўная прававая база
Вышэйстаячыя дзяржаўныя органы
Аб аддзеле
Кіраўніцтва аддзела
Райкам прафсаюза
Гісторыя
Структура аддзела па адукацыі
Адукацыя раёна
Дашкольная адукацыя
Напрамкі працы
ДУА «Жабінкаўскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр»
ДУА «Жабінкаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет»
Адно акно
Інфармацыя аб працаўніках
Структура РВМК
Атэстацыя
Апорныя установы адукацыі
Віртуальны каталог
Педагагiчныя праекты
Прафесійная падрыхтоўка вучняў X класа
Профільнае навучанне
Выхаваўчая і ідэалагічная работа
New
New
80-летие Победы
Інфармацыйныя матэрыялы
Супрацьдзеянне карупцыі
Азбука бяспекі
Інфармацыя
Апякунская рада
Сістэма "Разлік" (АРІП)
Адукацыйныя інтернэт-рэсурсы
Адукацыйны працэс 2025/2026
New
Дадатковая адукацыя
Целевые направления
New
New
Дэпутацкі корпус
КОНЦЕПЦИЯ развития системы дошкольного образования
Прыём у 1 клас
Выпускніку 2026
New
Выбор профессии – шаг к будущему!
New
Кантрольная (наглядная) дзейнасць
Ахова персанальных дадзеных
Сэрвісы
Архіў навін
Кніга для гасцей
Пошук па сайце
Наш банар
Апытаннi
Прафсаюз
Матэріялы для працы ППА
Сацыяльнае партнёрства
Праца з ветэранамі
Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыіі і навукі з людзьмі і для людзей
New
Маладзёжны савет
Год беларускай жанчыны - 2026
Раздзелы сайта
Галоўная старонка
Адно акно
Аб аддзеле
Адукацыя раёна
Напрамкі працы
Інфармацыйныя матэрыялы
Прыём у 1 клас
Выпускніку 2026
New
Кантрольная (наглядная) дзейнасць
Ахова персанальных дадзеных
Сэрвісы
Архіў навін
Кніга для гасцей
Пошук па сайце
Наш банар
Апытаннi
Прафсаюз
Год беларускай жанчыны - 2026
Наш банар
Статыстыка наведванняў
Iндэкс цытавання
Галоўная старонка
»
Сэрвісы
»
Архіў навін
Архіў навін
23.07.21
Рамантыку леса ля вогнішча ў “цік-току” не адчуеш…
Як здорава прачнуцца не пад трэлі будзільніка, а пад спевы птушак, шапаценне дрэў і пяшчотны шэпат рачных хваляў! У старшакласнікаў Сярэдняй школы №2 г.Жабінкі была цудоўная магчымасць менавіта так сустракаць дзевяць світанкаў свайго юнацкага жыцця ў палатачным турыстычым аздараўленчым лагеры на беразе Мухаўца.
– Жыццё ў лесе – сапраўдная казка! – дзеліцца ўражаннямі 12-гадовая Маша Кобак з “Юнага турыста”. – Нават не думала, наколькі цікава і пазнаваўча можа быць у звычайным сасновым бары… Мы рабілі тут тое, што аніяк не зробіш дома – збіралі хварасціны для вогнішча, падтрымлівалі агонь, самі рыхтавалі ежу ў кацялку, умываліся вадой прама з Мухаўца! Некаторыя хлопцы менавіта ў лагеры навучыліся ставіць палатку, вязаць трывалыя вузлы і акуратна складваць дровы, а дзяўчаты – абіраць бульбу для супа, рабіць смачныя саты з гародніны. І, самае дзіўнае, мы маглі абыходзіцца без мабільных тэлефонаў, таму што без іх хапала цікавых спраў!
Сапраўды, у выхаванцаў аздараўленчага лагера “Юны турыст” кожны дзень быў насычаны новымі мерапрыемствамі. Напрыклад, пабывалі хлопчыкі і дзяўчынкі на гідравузле Залуззе, адпачылі на тэрыторыі санаторыяў “Буг” і “Надзея”; наведалі перасоўную экспазіцыю “Жыць, каб памятаваць” Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; далучыліся да інтэрнет-чэленджу “Народная зарадка”, пабывалі на сядзібе Шадрыных у в.Залуззе, дзе пабачылі самую незвычайную выставу даўляных фігур. Таксама дзеці паўдзельнічалі ў экалагічнай акцыі “Чысты лес” (сабралі бытавое смецце ва ўрочышы Залуззе), а на світанку 22 чэрвеня запалілі “Свячу памяці”, прысвечаную 80-годдю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і ўшанавалі хвілінай маўчання усіх, хто загінуў, абараняючы радзіму ад “карычневай чумы”. Выхаванцы многа часу праводзілі на чыстым паветры – займаліся воркаўтам, праходзілі ландшафтатэрапію, гулялі ў валейбол, удасканальваліся ў турыстычных эстафетах, хадзілі ў экскурсіі, а на шляху ласаваліся спелай землянікай і многае іншае.
– Палатачны лагер – цудоўная магчымасць адчуць сябе дарослым і самастойным, – лічыць настаўнік фізкультуры другой гарадской школы, дырэктар лагера Валерый Кабаш. – Тут пад іншым позіркам падлеткі бачаць і стараюцца вырашаць тыя ж бытавыя праблемы – ад прыгатавання, скажам, чаю і супа да мыцця шкарпэтак. Галоўная карысць такога “ляснога” адпачынку – навыкі самаабслугоўвання, чаго сучасным падлеткам вельмі не хапае, бо кожную свабодную хвіліну яны праводзяць у сеціве і пра існаванне простых ісцін, звыклых пакаленню іх бацькоў, проста не здагадваюцца. Многія дзеянні не толькі развлекают, але абучаюць і выхоўваюць – уменне раскласці вогнішча, загатовіць дровы, паставіць палатку і зварыць кашу ў кацялку ім, упэўнены, спатрэбіцца ў жыцці. Дый рамантыка гутарак, песен пад гітару ля кастра падлеткам вельмі-вельмі патрэбна. Такія жывыя эмоцыі падчас зносін ніякі “цік-ток” і “інстаграм” не перадасць. /
Са старонкі “ Настаўніцкай газеты”
Падзяліцца старонкай:
Уверх