У Брэсцкай вобласці прайшоў адзін з галоўных стартаў сезона спартыўнага арыентавання - адкрыты абласны фестываль «Брэсцкая пралеска». У гэтым годзе ўдзельнікі спаборнічалі з 30 сакавіка па 1 красавіка на трох розных дыстанцыях: на сярэдняй дыстанцыі па спартовай мапе «Тэльмы» у прыгарадзе Брэста, на доўгай дыстанцыі па спартовай мапе «Прускаўскі лес» побач з г. Камянец, на спрынтэрскай дыстанцыі па спартмапе «Форт №1» у г. Брэсце. Заданнем ўдзельнікаў было ў дадзеным накірунку пры дапамозе мапы і компаса прайсці трасу і адзначыцца на ўсіх кантрольных пунктах. Сёлета па лясах Брэсцкай вобласці шукалі свае кантрольныя пункты больш за 640 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і ЗША.
Зборная каманда навучэнцаў устаноў адукацыі Жабінкаўскага раёна, якую прадстаўлялі 9 вучняў 5-9 класаў розных школ раёна (Ракітніцкай сярэдняй школы, сярэдняй школы №1 г. Жабінкі, сярэдняй школы №2 г. Жабінкі, Ленінскай сярэдняй школы), упершыню прыняла ўдзел у штогадовым фестывалі. Кіраваў камандай настаўнік фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы №2 г. Жабінкі - Кабаш Валерый Леанідавіч, прадстаўніком каманды быў Пацай Антон Ігаравіч - інспектар па турызме аддзела адукацыі, спорту і турызму. Каманда Жабінкаўскага раёна ўдзельнічала ў стартах у вёсцы Тэльмы-1 і ў г. Камянцы і паказала годныя вынікі. Асобна варта вылучыць юных удзельніц каманды - Вырву Ганну і Крачко Марыну, навучэнцаў Ракітніцкай сярэдняй школы, якія па суме ачкоў у выніковай табліцы занялі 10 і 11 месцы адпаведна (3 і 4 месца сярод удзельнікаў з Брэсцкай вобласці). Усяго 36 секунд не хапіла Вырве Ганне для выканання ўмоў прысваення II-га юнацкага разраду па спартыўным арыентаванні на доўгай дыстанцыі.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта дзякуе ўсім удзельнікам нашай каманды і жадае далейшых поспехаў і якаснага росту ў такім цікавым відзе спорта як спартыўнае арыентаванне.